Гатэль парыж

Гатэль Парыж...
Дзе сёння ты стаiш?
Няўжо вярнуўся з Менеску ў Еўропу?
Няма фае. Трымаюць сцены крыж
Пакут ваенных, ды разбiтых вокнаў.

Я гэтай ноччу крочыў да цябе.
На небе зорным аббiваў я ногi...
Гатэль Парыж у думках ёсць цяпер
Радкоў мaix i вечнае дарогi.

Я шмат паспеў сягоння расказаць
Старому сябру, даўняму суседу...
Гатэль Парыж!  --  Абноўлены фасад...
Там пастаяльцаў чуецца бяседа.

Aдзiн казаў: Еўропа -- гэта Менск.
Другi спрачаўся, што Еўропа -- Вiльня.
Даносiўся з камiна дроваў трэск --
Было ў пакоі хораша, цывільна.


Рецензии