***
Якія шмат гадоў маўчалі?
Няўжо Гасподзь іх не асудзіць
І не кране іх шлях вачамі?
Маўчаць -- прасцей.
Маўчанне -- боязь.
Навошта мову словам песціць,
Калі твая з народам повязь
Не мае голасу і песьні?
О колькі ж Вас сляпых, маўклівых
Прыдбаў той час, дзе правяць злыдні?
Што ты зрабіў для роднай нівы,
Ці зноў маўчаў на гэтым тыдні?
Што заўтра скажуць твае дзеці,
Калі маўчанне -- хітрасьць, схова...
Няўжо з маўчаннем на планеце,
Бы на вайне, загіне мова?
11.08.2023.
Свидетельство о публикации №124102104586