Зямныя словы
Быць разам у радасьці, горы і смутку.
Не парываць з ёй духоўную ніць --
Аберагаць, бы вясны незабудку.
Аднойчы сябрук распавёў мне аб тым,
Што жыць трэба там, дзе цябе паважаюць,
Дзе ёсьць для жыцця і для мараў уздым,
Дзе людзі за працу капейчыну маюць.
Я доўга спрачаўся ў той дзень з дзіваком,
Даказваў яму, што Айчына даецца
Ад песьні матулі, ад ніў, што наўкол
Дарогі праклалі праз нашае сэрца.
Хіба ж можна выдаліць з думак лясы
І бераг пясчаны палескае рэчкі?
З Айчынай жыву ад вясны да вясны,
Люблю яе лета, пах сена і грэчкі.
Плывуць туманы каля соннай вады
І моўчкі гартаюць гадоў нашых памяць.
Тут продкаў маіх засталіся сляды,
Якія не могуць мяне не цікавіць.
11.08.2023.
Свидетельство о публикации №124102104565