Цеста

Рукі мамы месяць цеста.
За вакном -- іржавы месяц.
Яму ў небе боскім цесна,
Таму ён у дзежку лезе.

Пазірае пільна-пільна,
Быццам штосьці там шукае.
Ён сагнуў, бы мама, спіну --
Хлеба хатняга чакае.

Што ж схуднеў ты, братка месяц,
Хто пагрыз твой круглы бохан?
Ты глядзіш, як цеста месяць?
--Так!
--Рацэпт яго ад Бога.

Не сказаў ён мне ні слова.
Узляцеў да ясных зорак
І стаў поўняю: асновай,
Ад якой узняўся золак.

11.08.2024.


Рецензии