***
Сыходзiць ад нас на год.
Плыве за iм следам у Прыпяць Гарынь
Засведчыць яго сыход.
Калiнавы куст глядзіць на Усход,
Пажоўклы шыпiць чарот.
Восень сабрала вятры ў паход --
Птушкам прыкрыла рот.
Ззяюць вуголлі майго кастра,
Грае на сонцы медзь.
Рукi cвае да цяпла падстаў --
Будзе ў ix дзень звiнець.
Ты паглядзi, якi спорны дождж
Сыпле на той гары!
Бачыш, вясёлка гарыць!
-- А то ж!
-- З лета цячэ Гарынь...
12.08.2019.
Свидетельство о публикации №124102104498