Мова народу

Нашая мова -- жывая, вечная,
Бо яна -- ад калыскі матчынай
І тых шляхоў, што жыццё асвечвалі
Малітвамі, вершамі  і прадзедаў спадчынай.

Нашая мова  -- нябёсаў скарбніца,
Што над зямлёю ўзышла вясёлкаю.
Мова ніколі не стане здрадніцай --
Мова яднае нас словам і зёлкамі.

Той, хто яе на Радзіме цураецца --
Выракам стане: манкуртам, забойцаю.
Мова народ паднімае раніцай
Промнямі сонца, што Богу моляцца.

Мова ёсьць думка Айчыны і прадзедаў,
Што шанавалі сваё, не замежнае.
Мова народу ад Бога  нададзена --
Мова заўсёды была незалежнаю.

Той, хто пакрыўдзіў яе -- маці выракся:
Страціў шляхі і дарогі да спадчыны.
Мова Купалы з нашчадкамі вырасце
І загучыць словам велічным,
 матчыным.

17.10.2024.


Рецензии