***
Што не плача, а жыве:
Зберагае прынцып боскі,
Хлеб з палёў сваіх жуе.
Мы, вяскоўцы, звычку маем
Сеяць жыта, жыта жаць.
Парсючка ў хляве трымаем --
Нам няма калі ляжаць.
Для кароўкі трэба сена --
Пад касою танчыць луг.
Па-над ім капа прысела --
На капе заснуў пастух.
Ходзяць вольныя кароўкі,
Пьюць азёрную ваду.
Луг без пугі і вяроўкі --
Навявае шэраг дум.
Тут плывуць, як павы, хмары,
Пазіраюць на стагі,
І на бераг левы, правы,
Што Палессю дарагі.
Вымярэнне часу ў вёсцы --
Ранак, праца ды спачын.
Тут на кожнае бярозцы
Ёсьць адзнака аблачын.
19.10.2024.
Свидетельство о публикации №124102104349