Разуменьне шчасьця
Прайсьці па ім, ці ўпасьці?
Каб зразумець яго -- ўсім нам
Надаў Бог веру ў шчасьце.
Ды як мне шчасьце зразумець,
Без сьлёз і без самоты?
Без іх -- яно не будзе мець
Мажорнай, гучнай ноты .
Калі ты побач -- шчасьця звон
Я адчуваю сэрцам.
Хтось скажа -- шчасьце гэта сон,
Які з душы ірвецца.
У шчасця ёсьць свая мяжа
І ёсьць абмежаваньні.
Адным за шчасьце -- дум дзяжа,
Другім -- прачнуцца ўраньні.
А я шчасьлівы ад вясны
І ад твайго пагляду.
Бо ты -- ёсьць радасьці пасыл
З якім я ў шчасце падаў.
20.10.2024.
Свидетельство о публикации №124102104337