***

О, Беларусь, дай моцы прарасьці
Зярняткам, што прыдбалі ўчора глебу,
Каб  веры дужай д'ябал не спасьціг,
Што б'е паклоны і зямлі і небу.

О, Беларусь, ратуй сваіх дзяцей!
Дай сілы ім: дай мужнасьці, дай волі...
Даволі несьці на плячах той цень,
Які сьвятло іх думак запаволіў.

Пазбаўся путаў, абяры той шлях,
Што дасць усім надзею і свабоду.
Жадаю я, каб ты да шчасьця йшла,
Не адраклася веры, мовы, роду...

21.10.2020.


Рецензии