***

Ты навошта мой сьвет патрывожыла,
Расквітнела ў пачуцьцях, бы сад?
Мае думкі каханнем стрыножаны --
Нельга ўперад ім, нельга назад.

Пакідаю сьляды свае ў вечнасьці,
Сваю долю ў нядолі кляну.
Ты і я -- гэта лёсу пагрэшнасьці --
Іх сам Бог сваім сэрцам крануў.

Усьміхніся! Твой шлях -- гэта радасьці.
Іх так многа ў жыцьці. Ты -- шукай!
Я да іх сёньня, мілая, рады йсьці,
Бо любоў мая зведала Рай.

Там ёсьць словы і рыфмы жаданыя.
Я знайшоў іх, каб сьветлы твой лёс
Не трывожылі ночы, каханая,
Не кранаў тваіх вуснаў мароз.

21.10 2022.


Рецензии