Тоненькi месяц у ранiшнiм небе...

Раніца

Тоненькі месяц у ранішнім небе.
Ярка жаўцеюць вяршыні бяроз.
Лесу яловага хвалісты грэбень
Промнямі сонца прабіты наскрозь.

Іней на дахах, нібы ручнікамі
Нехта ўпрыгожыць так ранак паспеў.
Цягнуцца яблыні ў неба рукамі,
Лісце спадае з кастрычніцкіх дрэў.

Вузкім шнурочкам сінеюць абрысы
Родных, што зноўку прачнуліся, хат.
Тоненькі месяц вісіць серабрысты,
Быццам таксама світанку ён рад.

21. 10. 2011 г.


Рецензии