Сярод маразамi кранутых бяроз...

***
Сярод маразамі кранутых бяроз
Снуюць свае кросны жыцця летуценні.
Бярозы гараць і даводзяць да слёз,
Нібыта становяць душу на калені.

Бярозы гараць і даводзяць да слёз,
Што восень жыцця назаўсёды, ўсур'ёз,
Што болей яму не падняцца з каленяў
І не зазвінець ужо песняй вясенняй.

Снуюць свае кросны жыцця летуценні.
А што застанецца ад іх?.. Толькі цені
Кранутых ужо маразамі бяроз,
Якія майстэрскі даводзяць да слёз.

21. 10. 2024 г.


Рецензии