Магчымасць

А мо, пад шурпатай скурай,
Пад гэтым таўшчэзным рогам,
Пад цяжкім і сонным крокам,
Пад сілуэту гурбай,
Пад выглядам насарога,
Глыбока, нябачна, ціха
Хавае сябе ад ліха
Цень аднарога?


Рецензии