На цвiнтары сядзеу стары...

На цвінтары сядзеў стары,
І сонца ў небе дагарала,
А ён глядзеў на ліхтары...

Ў руках трымаў камяк зямлі-
Радзімы частку, што сканала,
Якую мы не збераглі...

Ды не маглі стрымаць яны
Той боль, бо рукі апякала
Жарло пякучага вулкана,
Дзе гінуць дочкі і сыны,

І выпаў з рук камяк сыры...


Рецензии