Душа крычыць

Памылка палiчыць, што думаць так як мы,
Павiнен кожны.
Нязгода, як аскома, ў сэрца глыбiнi,
Як раздарожжа.

Пагарда не дае нам прыпынiць свой крок
На разважаннi.
У крыках рвём пярэчлiвасцi каласок
Без дум, нядбайна.

Не разумеем, што спяшаецца душа 
Да нас пастукаць.
Каб чорстваю не стаць, у вышыню ўзышла,
Трапеча ў муках.

Яна далёка, гучна так таму крычыць,
Каб нам паслухаць.
Не чуем  сумны клёкат, яе ўзмахi крыл
Сваiм бяздушшам.

Балючы крык душы  разбудзiць нашу злосць,
Ды рве на часткi.
Не зразумець: на нас крычыць душэўны боль,
Завём нянасце.

 Калi душа i думы – годныя браты,
Пад дахам родным.
Паважлiва будуюць, у цiшы, масты,
Без нот халодных.


Рецензии

В субботу 22 февраля состоится мероприятие загородного литературного клуба в Подмосковье в отеле «Малаховский дворец». Запланированы семинары известных поэтов, гала-ужин с концертной программой.  Подробнее →