Роднай душы

Я па жыцці не сустракаў
Душы, ясней!
Я ўсё жыццё цябе чакаў
Мроіў у сне!

Ня чуў ніколі голас я,
Твайго мілей,
Бо ты ёсць красачка мая,
Вянок лілей!

Чаруеш далікатным станам
І шоўкам валасоў,
Я без віна табою п'яны
З цурчання слоў.

Надзеям ты даеш дыханне,
Прамень святы
На ранак светлы,на спатканне,
Дзе я і ты!


Рецензии