Без мапы

Няма той мапы, не існуе,
Дзе месца светлай цішыні,
Дзе жах не дыхае, ані,
Дзе – алілуя.
А на маёй адно пануе -
Гарачыня ды авадні,
Затым мароз ды камяні,
І сіл — бракуе.


Рецензии