Пад ём
І вымушае — на пад'ём
І вымушае ў чарадзе,
Дзе штось без розуму брыдзе,
Заглушваць стогн.
І вымушае — на гару,
І вымушае — на хрыбет,
Дзе болем свішча кожны рух,
Дзе цені састарэлых скрух
Усе — табе.
Чым не жыццё было ў сне?
Хоць свет за момант абыдзі!
Хоць у вышынях, хоць на дне,
Хоць у снягах, хоць у вясне...
Аж не. Паўзі.
Свидетельство о публикации №124101903021