Зара залатая фарбуе лiсточкi...
Зара залатая фарбуе лісточкі
Кастрычніцкай сівай вярбы,
А ёй засталіся лічы што дзянёчкі
Да восеньскай позняй сяўбы.
І скіне яна свае пышныя косы,
Як зерне, ў сырую раллю.
І першы сняжок, нібы белыя росы,
На голле накіне пятлю.
І сумна у полі вярбе адзінокай,
Таму і шапоча, шуміць,
Гаму і глядзіць у ваду над пратокай,
Як быццам ёй хочацца піць.
Зара залатая і сонца праменні
Трывожаць дзявочыя сны.
Таму, можа, стала яна на калені,
Што доўга яшчэ да вясны.
19. 10. 2011 г.
Свидетельство о публикации №124101902366