Дыягностыка
І хоць бы сантыметр.
А вось, крануўшыся адно,
Даследую кювет.
А вось: луплю па тармазах —
І лобам аб сцяну.
А вось газую так, што жах, —
І ледзьве крок цягну.
Скажыце, майстры, як такой
Машынай кіраваць?
А вам навошта тэлефон?
Нашто мяне вязаць?
Свидетельство о публикации №124101802530