Кава
Пытанняў шмат ёсць пра запас.
Камусьці не, а мне цікава,
Чаму заўжды жыцця падчас
Так смачна пахне ранкам кава?
І я здзіўляюсь кожны раз,
Як хутка рухаецца справа,
Працуе нібы ўвесь калгас.
Наогул, то напой ці страва?
Дык піце каву, і да вас
Абавязкова прыйдзе слава!
Свидетельство о публикации №124101701017