Медны сезон
Сціплы мінак будзе доўга за гэтым сачыць,
Мы памыляліся ў тым, што здавалася вераю
І паспяшаліся наша каханне забыць...
Ціхая гавань ўраганамі будзе панішчана,
Знікне і човен пад хвалямі мутнай вады,
Сотня кірункаў была ужо намі пралічана,
Вось і трапляем цяпер на свае жа сляды...
Зноў на ляту пакідаючы восень зацятую,
Што так упарта імкнецца да нашых мясцін,
Птушкі чародамі гінуць над нашымі хатамі,
Падаюць ніцма, разбіўшыся аб небасхіл...
А пад нагамі халодная, чорная, мокрая
Нейкая сумесь... Агіднае бруднае шкло...
Люстра, якое заўжды выглядае звыродліва,
Як і адбітак аблічча ў глыбінях яго...
Ўсцяж жалудамі засыпаны сцежкі з прысадамі,
Нават трывала не стаць, абаперціся ледзь...
Голыя дрэвы скуголяць нібы праклятыя,
І пралятае цішком над чужымі хатамі
Золата йржавае і чарнавая медзь...
Свидетельство о публикации №124101603822