МАМЕ

Сярод мiльёнаў вачэй,
З якiмi хачу сустрэцца,
Вочы твае мне зixцяць ярчэй --
Яны прaцiнаюць сэрца.

Сярод чалавечых рук,
Што цяжар жыцця трымалi,
Я пазнаю толькі адну, --
Якая належыць маме.

Сярод чалавечых слёз,
Што вымываюць змаршчыны,
Матулi сваёй пазнаю я лёс
I голас да болю шчыры.

Бо ў голасе тым -- вясна:
Натхненьня i лёсу песьня.
У ім чутны бульбы смак
I пах агуркоў з Палесься.

Бо ў голасе тым ёсць мой,
Дзе першае слова: мама,
Прамовіў я ўслых зімой,
Каб доля мяне пазнала.

14.08.2019.


Рецензии