Голас краю

Кут мой беларускі, кут мой шматгалосы!
Тут гамоняць пушчы, граюць ранкам росы.
У сасновым лесе -- хор чарніцаў спелых
Мне спявае песьні разам з грыбам белым.

Голас любы сэрцу -- гэта голас краю.
Ён вярэдзіць думкі і душу кранае.
Тут жыве надзея і любоў святая,
Што да родных месцаў нас усіх вяртае.

Ля вады азёрнай -- на дубах буслянкі
Сустракаюць ночы, сустракаюць ранкі.
Кружыць белы бусел над маёй Айчынай,
Бо любоў да краю -- ёсьць таму прычына.

Голас мілы сэрцу -- гэта голас краю.
Ён вярэдзіць думкі і душу кранае.
Тут жыве надзея і любоў святая,
Што да родных месцаў нас усіх вяртае.

Сустракае цёпла землякоў Айчына,
Што любоў пранеслі ў сваіх сэрцах шчырых.
Край, дзе роднай мовы чутны адгалоскі,
Беражэ мястэчкі, гарады і вёскі.

Голас мілы сэрцу -- гэта голас краю.
Ён вярэдзіць думкі і душу кранае.
Тут жыве надзея і любоў святая,
Што да родных месцаў нас усіх вяртае.

16.08.2009. Мінск


Рецензии