Алесю Разанаву

Чаму мы ўзгадваем людзей,
Калі яны сыходзяць раптам?
Без іх -- замкнёны ў сценах дзень
Гудзе, бы ядзерны рэактар.

Не здольны ён больш расшчапляць
Мільёны атамаў на словы,
Якіх было мільярдаў пяць
У думках, рыфмах, гуках мовы...

Згарэлі мары ў сценах дзён.
Застыгла рыфма на паперы,
Каб прарасці праз час, праз дзёрн,
І нарадзіцца ў новай эры.

Ён з воляй жыў і волю нёс.
Ён вёў з Сусветам перамовы
За Беларусь, ліцвінаў лёс
І сымбаль іх у часе новым.

26.08.2021.


Рецензии