Беларуская ноч
неба зорнага ціш.
Поўня ў небе, бы грош,
асвятляе Нясвіж.
І пытае ў яго:
што ж ты, горад, ня спіш?
Дзе сумлення твайго
сёння выбіты крыж?
На палетках зямлі
сеюць зоркі спадзеў.
Яблык белы наліў
ноч праз сэрца прадзеў.
Яго веру з душы
аніхто не скрадзе,
бо яна -- ад імшы
і ад Спасу ідзе.
Спіць чароўны Нясвіж,
абуджаючы сны,
што квітнеюць паміж
і зімы, і вясны...
Дзесьці там, на мяжы
тчэ надзею народ,
што з той ноччу пражыў
да світанку зварот.
27.08.2023.
Свидетельство о публикации №124101602637