***

У жнівеньскай, чорнае ночы
Не мае ні зорак, ні поўні.
То неба заплюшчыла вочы,
Каб я яго змрочным запомніў.

Малюю вачамі світанак
І роднага краю мясціны,
Дзе хата ўпрыгожвае ганак
І нас сустракае гасцінна.

Я веру, Вы ўбачыце ноччу
Святло, да якога я крочыў.
Дай Бог, каб разгледзелі вочы
На небе счарнелым мой почырк.

Дай Бог, каб прамовілі вусны
Ўсе словы, што я Вам пакіну:
Любіце зямлю, беларусы,
Жывіце без войнаў і кпінаў.

27.08.2024.


Рецензии