***

Вайна -- ні кулі, ні аскепкі.
Вайна -- падман, забойствы, грошы.
На ёй жуе свой гальштук скептык,
Калі труну збівае з дошак.

Вайна знішчае дужых, лепшых...
Вайна адважных не шкадуе.
Яна крывёю піша вершы,
Пасля -- на іх дзяцей гадуе.

Лёс чалавецтва -- смерць і слёзы.
Жыццё і мір -- не сумяшчальны.
Вар'ят, што ўчора страціў розум,
Прыдумаў сёння пульт знішчальны.

Яму вайна -- гульня, забава,
Што вынішчае ўсіх знянацку.
Яна ягоны мозг забрала
І з розуму стварыла цацку.

Ніхто сягоння з нас ня здольны
Даць вызначэнне той хваробе,
Што думак ход знішчае вольны,
І з чалавека звера робіць.

28.08.2024.


Рецензии