Iмя каханай
Бо яно -- мой настрой па-жыцці.
Усміхаюся беламу маю,
Што надзеі мае асвяціў.
Разам з ім удыхаю паветра
Белай вішні і ранняй вясны.
У той вечар удумлівы ветах
Пазіраў на твае валасы.
Ты была прыгажэйшай на свеце
Для мяне і пачуццяў маіх.
Мне імя тваё зоркаю свеціць,
Калі крочым з табою ўдваіх.
Без цябе мне не ўзняцца да неба
І не сніць каляровыя сны.
Ты мне сёння і заўтра патрэбна --
Нашы крылы імчаць да вясны.
Хтосьці скажа, што так не бывае --
Немагчыма імя палюбіць.
Мне імя тваё дыхае маем
І яго немагчыма забыць.
30.08.2000г.
Свидетельство о публикации №124101602567