***
Як на кветку, што воляй квітнее.
Ты спусцілася з боскага раю,
Ты -- як неба, якое не тлее.
Хто ты ёсьць? -- Мая радасць, трывога,
Мой спакой, ці маё прыцягненне?
Ты -- анёл, што спусціўся ад Бога:
Мой анёл, што дамоў мяне верне.
Ты ляціш. А я -- побач з табою
Свае пругкія крылы трымаю.
Як жа многа пакутаў і болю
Часам сэрца зямное трывае.
Дай мне сілы не здрадзіць ніколі
Той зямлі, што стварыў Усявышні;
Навучыў нас любові і волі,
Каб мы з пекла анёламі выйшлі.
01.09. 2022.
Свидетельство о публикации №124101602529