Нечаканая госця
Пані-восень у жоўтым плашчы.
Бляск вачэй той паненкі не згас,
Хоць і лье яна з неба дажджы.
Акварэльнаю фарбаю дня
Вымалёўвае восень пейзаж.
Дуб стары там каліну абняў,
Пазірае на цёплы шалаш.
Чуеш, восень, ты дум не трывож!
Белым інеем луг не студзі.
Лепш прысядзь на абрыве, дзе Сож
Размаўляе з Палессем адзін.
Калі холадна стане ўначы --
Запрашаем цябе да кастра.
Што ж ты, восень, сягоння маўчыш,
Ты ж для нас стала быццам сястра.
Я сягоння з дзяўчынай сваёй
Збудаваў каля рэчкі шалаш.
Ты ўначы праспявай ціха ёй
Гімн надзеі і вернасці наш.
Раскажы, пра пяшчоты дажджы,
Што малююць расквечаны дзень.
Што ж ты, восень, сягоння дрыжыш
І кругамі бяжыш па вадзе?
Гронкі спелай каліны маёй
Маюць водар асенняй імжы.
Чырванее лістоты агонь
На прыгожай жыццёвай мяжы.
Завітала сягоння да нас
Пані - восень у жоўтым плашчы.
Бляск вачэй той паненкі не згас,
Хоць і лье яна з неба дажджы.
01.09.2023.
Свидетельство о публикации №124101602516