Мая Галгофа
Дубовы крыж,
Зламаны лёс...
Не маеш мовы ты і Бога --
Стаіш, счарнелая ад сьлёз.
Дзе колер твой свабодны, белы,
Дзе вышыванкі, паясы?
Чаму не стала ў людзях веры,
Чаму няма ў душы вясны?
Нясу свой крыж, а ў сэрцы роспач --
Шапочуць вусны слова: SOS!
Маўчаць сябры і ўсе, хто побач...
Маўчыць пан Бог. Маўчыць Хрыстос.
Зьніякавелі песьні продкаў --
Боль Курапатаў зьнішчыў дух.
Краіна кпінаў і папрокаў
Не нарадзіла новых дум.
Жыве народ без прагі волі.
Той, хто жадаў яе -- маўчыць.
Мая сляза журботным болем
Застыгла крыжам на плячы.
17.09.2022.
Свидетельство о публикации №124101602493