Каб клейкасцю зноу адрадзiцца вясною...
Каб клейкасцю зноў адрадзіцца вясною,
Скідаюць бярозы лісты залатыя.
З сваёю бязгрэшнай раздзетай душою
Бярозы на ўзгорку, нібыта святыя.
А я ці змагу так калі адрадзіцца,
Адмыцца ад тлуму жыцця і ад бруду?
Няхай жа вясна тым бярозам прысніцца!
Наступнай вясною ці з імі я буду?
Скідаюць бярозы лісты залатыя,
Ды марнае толькі з душы мне не скінуць.
Я вершамі дні запаўняю пустыя,
Каб голым, як тыя бярозы, не згінуць.
15. 10. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124101502879