Правадыры
Замёр скажоны чорны немы крык,
У сэрцы пасяліўся вечны вусень,
А ў люстры — позірк змораны стары.
Спакуса ўцячы ірвецца вонкі,
І дзякуй Богу за правадыроў:
Радкі, абзацы, словы ды старонкі
Ад незнаёмых нежывых сяброў.
Свидетельство о публикации №124101502878