***
У яе вачах гарыць адчай.
Кружыць восень лісце над дарогай,
Інеем шарэе па начах.
Пазірае ў хмурыя нябёсы,
Дзе курлычуць песню журавы.
Гэта восень вымярае лёс мой
І баліць на сэрцы, бы нарыў.
Яе нораў я не разумею --
Штосьці з гэтай восенню не так.
Назбіраў брусніцаў спелых жменю,
Ды згубіў апошні свой пятак.
Забірай яго на шчасце, восень!
Няхай лёс спрыяе нам дваім.
На прамоклай, стомленай дарозе
Мы з табою разам пастаім.
Свидетельство о публикации №124101502735