Думкi Айчыны
І жоўтаю сцежкай да волі пайшла.
Там думкі Айчыны
і ў вершах, і ў прозе.
Там вера паўстанцаў Літвою ўзыйшла.
Кастусь Каліноўскі! -- Ты чуеш, як б'ецца
зямлі тваёй сэрца ў самотных грудзях?
Там мара паўстанцаў да волі ірвецца,
яна патрабуе ў грамадстве працяг.
Сыны майго краю! -- Вы спіце спакойна.
Ліцвінскія вера не знішчана ў нас!
Яна прарасце тою думкаю вольнай,
што сэрцы пакліча ў прызначаны час.
З гары Гедыміна паднімецца сонца
і промнямі веры асвеціць жыццё.
Кастусь Каліноўскі! -- Змагар, абаронца! --
Няхай тваіх мараў не згасне касцёр.
Настане той час, што з'яднае нас
разам.
І вольнае неба паклоніцца тым,
хто смерць не лічыў аніколі паразай,
Хто выканаў свой абавязак святы.
26.09.2019.
Свидетельство о публикации №124101502703