Восеньскi роздум
Восень і дажджы яе кляну.
Скінуў клён з галінак пазалоту --
Роздумам галінкі агарнуў.
Больш няма ў нябёсах промняў сонца --
Пасвіць восень там чароды хмар.
Заганяе ветрам у той соцыум,
Што ад нас усіх кастрычнік скраў.
Восень - восень! -- Да тваёй самоты
Я маленькай кропелькай прыліп
І на брудным шкле малюю ноты,
Што калісьці чыстымі былі.
Скрала восень ад мяне той сшытак,
Што ўглядаўся ў колеры жыцця.
Дзень, другі -- узыдзе ў полі жыта
І ў надзеі з'явіцца працяг.
05.10.2024.
Свидетельство о публикации №124101502654