***
Пасля доўгай, працяглай ночы
Ўзыдзе сонца з праменнем гнуткім,
Каб да волі з народам крочыць.
Не падступіцца болей цемень
Да Радзімы маёй бялявай.
Сонца белы ручнік пасцеле --
Стане воля жыцця праявай.
І на полі жытнёвым, русым,
Заіграе наліты колас.
Стануць вольнымі беларусы.
Свет пачуе іх мову, голас.
Палятуць па планеце песьні,
Нібы коні пагоні княскай.
Праз стагоддзі мы ў сэрцах несьлі
Адчуванне Радзімы наскай.
Час сабрацца прыйшоў на веча,
Каб прыняць для людзей законы.
Стане статут Літоўскі вечным --
Не растопчуць яго драконы.
06.10.2021.
Свидетельство о публикации №124101502634