Пах палыну

Раскажыце мне, ясныя зоркі,
Што сягоння на небе вам сніцца?
Пах палыну чарнобыльскі, горкі
Лёг на плечы і голавы сітцам.

Палыновыя, чорныя ночы
Быццам свечкі, зіхцяць над Айчынай.
Чутны стогн тут хлапечы, дзявочы.
Няма ўсмешкі гарэзлівай, шчырай.

Радыяцыя сее атруту.
Разлятаецца з ветрам і снегам.
Свет захоплены ядзерым спрутам
Ад якога пазбавіцца нельга.

Свецяць зоркі, а сон іх трывожны
Павуціннем дрыжыць над Айчынай.
Павука здольны ўбачыць не кожны,
Што стаў выбуху ў цемры прычынай.

07.10.2024.


Рецензии