Поклiч роднага краю
Сваім зеллем духоўна-гаючым.
Прыкладзі да душы маёй ранак,
Луг у белых рамонках пахучы.
Абудзі, Беларусь, мае думкі:
Дай магчымасць спасцігнуць святое.
Развяжы мае ногі і рукі,
Ды абмый іх крынічнай вадою.
Дай мне сілы не здрадзіць сумленню,
Чыстым быць перад небам і Богам.
Чысціня да зямлі мяне верне --
З ёй да вёскі пакліча дарога.
Я яе не забыў на чужыне --
Дзён гасцінец штоночы мне сніўся.
Побач лес у духмянай ажыне,
Ды курган, што з ажынаю зліўся.
Як жывеш, дарагая старонка!
Дзе сягоння стагоў тваіх плечы?
Арабіна махае мне гронкай,
Асвятляе ўспамін чалавечы.
Больш няма Аўгусцінавай хаты.
Дажывае свой век Серабрышча.
Кут, што быў на ўспаміны багаты,
Сёння ветрам рабінавым свішча.
З маёй памяці думы не сцерці.
Крочу я брукаванкай праз вёску,
Дзе святлом арабіна мне свеціць,
Нібы свечка, адлітая з воску.
07.10.2021.
Свидетельство о публикации №124101502594