Восень i анёлы

Гэта не лісце сыплецца з дрэваў --
Крылы анёлаў схіліліся долу,
Каб паглядзець на самотнае Крэва,
З восенню разам вярнуцца дадому.

Сёння іх крылы вялікімі сталі.
Днём спачывалі, а ноччу ўзляцелі.
Ніхто іх не бачыў.  Людзі ўсе спалі.
Анёлы трывожыць іх сон не схацелі.

Восень іх думкі кружляе лістотай.
Голяцца дрэвы ў чаканні марозу.
Песня Айчыны мажорнаю нотай
Вершы мае перапісвае ў прозу.

Белых анёлаў у вальсе сняжынак
Я сустракаў у жыцці не аднойчы.
Восень цякла ў іх напружаных жылах.
Восенню ззялі іх шчырыя вочы.

Чуў я, як сёння іх крылы ўздымалі
Вольныя думкі зямлі маёй белай,
Да тых вышыняў, што дыхалі маем,
Да тых аблокаў, што лёталі смела.

07.10.2021.


Рецензии