Каласы пад сярпом

Сёння мы -- каласы пад сярпом:
Нас зжынаюць, а мы не галосім.
Ад жыцця долі лепшае просім,
А яна абмінае наш дом.

Нас усіх завязалі ў снапы,
Каб не збеглі з айчыннага поля.
Не заўважыць сноп хіба сляпы,
Або той, хто забыў яго колер.

Мы ў зярнятках спрадвеку нясём
Код Айчыны і песьню аб волі.
Хочам мы, каб было яе болей:
Калі шчыра, дык гэта не ўсё.

Ёсць у нас энергетыка дзён:
Песьня жнейкі  і музыка неба.
Покуль ёсць у калоссі патрэба --
Шлях наш жытні на ніве відзён.

08.10.2021.


Рецензии