Мая прыпiска
Да тых крыніц, дзе песня дзён ліецца:
Да пушчаў і задумлівых ракіт,
Што прытуляюць кожны гук да сэрца.
З Радзімаю і мару, і жыву --
Гляджу на твар яе, бы дзень, прыгожы.
Люблю яе, нібы сваю жану,
З якой дзялю сваёй пяшчоты ложак.
А ты? Ці зможаш сэрцам палюбіць,
Яе дуброў усмешкі і змаршчыны,
Дзе з павуціння Бог звівае ніць,
І пазірае ўслед паглядам шчырым?
Ці бачыў ты Радзімы камяні,
Што кожны год на пашні вырастаюць
І скачуць, нібы вершнік на кані,
З мінулых дзён наўпрост у нашу памяць.
Забытая гісторыя яе...
Забітыя сыны не стануць шчыльна
Ля тых, хто песні вольныя пяе
Ля Полацка, ля Берасця і Вільна.
Зямля мая! -- Будзі хутчэй народ!
Будзі ўсіх тых, хто верыць і хто любіць,
Каб Беларусь не страціла свой род
І не пайшла дарогаю да згубы.
Свидетельство о публикации №124101502549