Беларусi

Якім адварам напаіць цябе,
Каб згінулі няўдачы і трывогі.
Я ведаю, ты -- дужая цяпер,
Бо кроў дзяцей твае абмыла ногі.

Ідзі сваёй дарогай, Беларусь!
Вядзі народ свой светлы да свабоды.
Надзею дзён тваіх не адбяруць --
Ты маеш годнасьць, маеш веры подых.

Табе расці ў нябёсаў вышыню
І шмат гадоў той верай наталяцца,
Бо ты яе сустрэла ўпершыню,
Каб з ёй квітнець, чужынцаў не баяцца.

Пад крыжам Еўфрасінні ты жывеш:
Заступніцы прыгожай Беларусі.
Пад крыжам Богшы я пішу свой верш.
Паперы вэлюм -- на льняным абрусе.

09.10.2020.


Рецензии