Кола трывог

Спакой зямлі, якую даў нам Бог,
Мы патрывожылі хлуснёю і вайною.
Цяпер жывём у коле тых трывог,
Што сталі чалавецтва дзён віною.

Жывём у страху, што руйнуе мір.
Сляпыя дні не здольны ўбачыць вочы.
Няма людзей...
Кім сёння сталі мы?
Куды зямля і чалавецтва крочыць?

Ад выбухаў снарадаў і ракет
Дрыжаць дамы, нібы ад землятрусу.
Лагодны мір планіруе ў піке --
Расставіў д'ябал сеткі для спакусаў.

І ты і я -- закладнікі падзей.
Лёс чалавецтва дыхае на ладан.
Дарога, па якой манкурт ідзе,
Вядзе нас не да Бога, а да Аду.

А мы за ім спяшаемся, ідзём --
Паверылі падману Люцыфера...
У нас з табою вельмі мала дзён,
Каб зразумець, што той падман -- афера.

09.10.2024.


Рецензии