Каханай
Дыхаю, кахаю, берагу...
Для мяне ты стала тым напоем,
Без якога жыць я не змагу.
Калі раптам гляну ў твае вочы --
Ззяе сонца промнямі ў начы.
Сэрца размаўляць з каханай хоча --
Калі хоча -- значыць, не маўчыць.
Што яшчэ для радасці патрэбна,
Калі словы льюцца цераз край.
Бог зляпіў цябе з Адамага рэбра,
Падарыў паэту з любай рай.
Сэрцы, што спалучаны напоем --
Душы, паяднаныя каханнем.
Я жыву і дыхаю табою --
Ты -- маё святло і сонца ўранні.
11.10.2018.
Свидетельство о публикации №124101502471