Восень

Гартае пажоўклая восень
Мае клапатлівыя дні.
Паненкай стаіць на парозе,
Паглядам праводзіць свой клін.

Сягоння ў вачах яе шчырых
Я ўбачыў самоту сваю
І вечную песню Айчыны,
Якую заўжды пазнаю.

Шаптала лістотаю восень
Пра гронкі паспелых калін.
Скідала лісцё на дарозе,
Паглядам праводзіла клін,

Які быў, напэўна, апошнім,
Бо доўга над вёскай кружыў:
Над лесам, над хатай, над пожняй,
Дзе я сваю восень пражыў.

14.10.2024.


Рецензии