Iмя Мадоны
Іх жыцця патрабуюць законы,
Але сэрцаў найшчыры закон
Помніць толькі каханых імёны!
Нам імёны каханых вяртаюць
Перажытых хвілін успаміны,
То кілімам лугоў расцвітаюць,
То лясамі, барамі краіны.
Той краіны, дзе імя сустрэлі,
Што пачуцці ўзарвала звышновай,
Калі сэрцы вулканам гарэлі,
Ззялі новага сьвету асновай!
Каб пасля, калі пойдзем да Бога,
Засталіся аб нас успаміны,
Што мілей нават скарбу святога
Было імя каханай жанчыны!
Свидетельство о публикации №124101406619