Гэббельсяты

(на белорусском языке)

О, колькі іх па нашы душы,
На тварах прагнасці пячаць,
Ад злобы скрыўленыя вусны,
Завуць жыццё не шанаваць.

Яны шукаюць шлях раздора
І ганарацца пачуццём,
Што навакольныя народы
Не за адным, за мір-сталом.

Гаворка іхняя – прамова:
Што ёсць адзіны выхад – біць,
А круглы стол перагавораў
Не для таго, каб складна жыць.

Ім плацяць бешаныя грошы,
А рупар золатам прашыт,
А іх нататкі - “перамога!”,
Дзе стол ахвярамі пакрыт.

Дык быў такі ужо “оратор”,
З часоў вайны прапагандыст,
Такі ж бязлюдасны характар,
А клічка “дбайная” - фашыст!

Яго імя вядома – Гэббельс,
Прызваў народы ваяваць,
І гаспадар яму акрэсліў –
Каго смяротна  частаваць.

І вось, ажылі гэббельсяты,
Завуць зямлян да новых войн
І галасуюць за “парадак”,
Дзе ў небе сцервяць – чорны дрон.

І ўсё глыбей зварот да смерці,
Ад д’ябла, з прорвы, галасы:
“На тым баку” аселі чэрці,
І выхад просты - іх “гасіць”!

Куды імкнецца паважаты,
Куды вядзе яго расклад?
Нечалавечая нарада -
“Прыбытак” тым, хто хоча ў ад!

Прыйшла пара, відаць, нам, людзі,
Лапшу з вушэй пасаскабляць,
И ўсім сумесна, зверху, з будзен,
Садружна запатрабаваць:
Мы ўсе аднолькавыя, брат!


14.10/24


Рецензии