Марыянетка

Столькі слёз пралілося за гэта блуканне,
Столькі слёз,
Што разбіта дарога, размытыя грані
Наскрозь.

Гэткі смех надыдзе, як намацаеш ніткі,
Гэткі смех,
Што засыплюць шляхі месяцовыя блікі,
Як снег.


Рецензии